03:00

+9

6 м/с

976 гПа

06:00

+8

6 м/с

974 гПа

09:00

+7

4 м/с

976 гПа

12:00

+7

6 м/с

979 гПа

15:00

+7

5 м/с

982 гПа

Орша, Культура

Юбілей «Аршанскага маладняка»

14.05.2025 18:27

116 просмотров, 0 комментариев

Сёлета спаўняецца 100 гадоў знакамітаму часопісу.

«Аршанскі маладняк» — літаратурна-мастацкі часопіс, які ў 1925–1928 гадах выдавала Аршанская філія «Маладняка». Усебеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк» — аб’яднанне беларускіх савецкіх пісьменнікаў, якое існавала з 1923 па 1928 гады. Першае літаратурнае аб’яднанне Беларусі. Агулам выйшла 7 нумароў «Аршанскага маладняка».

У 1926 большая частка рэдакцыі часопіса апынулася ў Горках, дзе была заснавана Горацкая студыя Аршанскай філіі «Маладняка». Такім чынам з трэцяга нумара часопіс пачаў друкавацца ў Горках.

У «Аршанскім маладняку» публікаваліся апавяданні, вершы і іншыя тэксты маладых і таленавітых беларускіх творцаў. Сярод іншых, Максіма Гарэцкага, Тодара Кляшторнага, Алеся Дземідовіча, Алеся Вечара і многіх іншых.

Аршанская пісьменніцкая арганізацыя ўваходзіла ў агульнарэспубліканскае аб’яднанне.

Гісторыя часопіса і аб’яднання скончылася трагічна — да ўлады ў СССР прыйшоў Іосіф Сталін. Пачаліся допыты, катаванні, ссылкі і расстрэлы беларускай інтэлігенцыі, а ўлада ў Крамлі ўзяла курс на поўнае знішчэнне беларускай самастойнасці і на суцэльную русіфікацыю.

Падрабязна разбіраюць літаратурную спадчыну часопіса літаратуразнаўцы. Мы не будзем паглыбляцца ў гушчар, але пазнаёмім чытачоў з ім апісальна. Што ж было ў першым нумары «Аршанскага маладняка», які выйшаў у 1925 годзе?

Часопіс быў падпісаны як «выданне Акружкамола». Друкавала яго аршанская дзяржаўная друкарня. Першы нумар выйшаў якраз у траўні 1925-га. У слове ад рэдакцыі абгрунтоўвалася пільная патрэба ў выданні часопіса. Справа была ў тым, што пры 70% беларускага насельніцтва ў Аршанскай акрузе ў беларусаў не было свайго перыядычнага выдання на беларускай мове. Тады яго яшчэ называлі «кругабежным».

Прадстаўніца рэдакцыі пад псеўданімам Ганна Аршыца адзначала ў запале, што гатовая змагацца з «ворагамі рэвалюцыі», адстойваць «матэрыялізм», марксізм-ленінізм. Наш горад пісаўся толькі як «Ворша», тады яшчэ не было варыянту «Орша», які з’явіцца пазней праз савецкую рэформу. Суседні Віцебск пісаўся як «Вітэбск».

З іншых асаблівасцяў мовы можна згадаць цяпер такое рэдкаўжыванае беларускае слова, як «спагадаць», значыць, «падтрымліваць» ці «перажываць». Натуральна, яшчэ да «наркомаўскай рэформы» 1933 году, усё пісалася класічным правапісам, які яшчэ называюць «тарашкевіцай». Адпаведна, слова «змаганне» пісалася з мяккім знакам — «змаганьне».

Што да літаратурнай часткі, то першым надрукаваным вершам у выданні быў верш у гонар Янкі Купалы, напісаны Уладзімірам Дубоўкам. Пра Купалу ёсць і іншая публікацыя ў першым нумары — пра ягоныя сувязі з «Маладняком», таксама аўтарства Дубоўкі. Там ідзе разбор творчасці паэта на прыкладзе ягоных вершаў. Як вядома, выбітны паэт неаднаразова быў у нашай Воршы, ды так упадабаў нашу прыроду, што ў Ляўках непадалёк займеў лецішча.

Дарэчы, згаданы Уладзімір Дубоўка не толькі даслаў свае тэксты ў часопіс, але і асабіста наведаў Воршу і рэдакцыю. Менавіта ён і паэт-сатырык Крапіва заклалі Аршанскую філію «Маладняка». Сапраўдным сябрам у аршанізацыю ўвайшоў Сявец, а кандыдатамі Аляксейчык. Клютко і Малевіч. Кіраўніком філіі стаў Міхась Ганчарык.

Ужо на самым пачатку дзейнасці Аршанская філія абвясціла пра выданне сямі кніг маладых беларускіх аўтараў. Гэта былі вершы Міхася Чарота і Язэпа Пушчы, паэма Уладзіміра Дубоўкі «з Крымскага жыцця», сатыра Кандрата Крапівы пад назвай «Асьцё» і зборнікі апавяданняў Сымона Хурсіка, Кузьмы Чорнага і Адама Бабарэкі.

У канцы стартавага выпуску часопіс паведаміў пра тое, што ўжо ў чэрвені, праз месяц, склікаецца Ўсебеларускі маладнякоўскі з’езд, і на яго запрашаюцца госці з РСФСР, УССР і Закаўказскай ССР.

Другі нумар «Аршанскага маладняку» ў 1925 годзе выйшаў у лістападзе, наступныя ўжо ў 1926-м. Выданне яскрава заахвочвала маладых аўтараў не саромецца, а дасылаць свае творы ў рэдакцыю: «пісаць вясковаму хлапцу ня толькі можна, але й патрэбна». Дасылаць матэрыялы прасілі на адрас Акружкамола.

Калі першы нумар выдаваўся з пасільнай дапамогай сяброў Цэнтральнай філіі «Маладняка», дык другі з’явіўся амаль выключна дзякуючы працы Аршанскай філіі.

Цікава, што замест заяўленых сямі кніг «маладнякоўцы» ў 1925-м выдалі цэлых 10, то бок перавыканалі план. І абвясцілі, што «выходзяць гэтымі днямі» яшчэ некалькі кніг. Агульная колькасць выданняў дасягала ўжо 23 кніг! Сярод аўтараў Паўлюк Трус, Алесь Дудар, пераклад Оскара Уайлда, Уладзімір Дубоўка і шэраг іншых.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Юбілей «Аршанскага маладняка»

Сёлета спаўняецца 100 гадоў знакамітаму часопісу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение