Кампанія праходзіла некалькі гадоў таму і агулам мела два сезоны пад час якіх праходзілі выступы і лекцыі на тэму гісторыі і культуры Беларусі ды Аршаншчыны. Кампанія гэтая была патрыятычна-пазітыўная і арганізацыя вырашыла зноў яе распачаць, каб з аднаго боку актуалізаваць сам слоган "Мы аршанцы-мы беларуса", а з другога боку дадаць трохі пазітыва ў такі няпросты дэпрэсіўны год.
Ужо на днях "Звяз" абвесціць першы конкурс дзіцячага малюнка за які ўдзельнікі змогуць атрымаць вельмі каштоўныя, прыемныя прызы. Сачыце за абнаўленнямі на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.