Многія музыкі ўжо выказаліся пра падзеі ў краіне. Канешне, выказаліся музыкай. Не мог застацца ў баку ад сітуацыі і аршанскі бард Андрэй Мельнікаў. На ю-туб канале музыкі з'явілася новая песня якая ў рабочым варыянце названая "Вспоминая Игоря Талькова (одну из его песен)". Па назве зразумела, што песня створана на аснове кампазіцыі іншага аўтара, які ўзгадваецца ў назве.
Песня напісаная на расейскай мове, што ў прынцыпе не зусім традыцыйна для Мельнікава, хаця ў яго і ёсць расейскамоўны рэпертуар. А распавядае песня пра матывацыю ўяўнага малодшага сяржанта, які ўдзельнічае ў разгоне акцыяў пратэсту.
Прапануем вашай увазе саму песню.