Таццяна Тур ужо даволі заўважная мастачка, якая нарадзілася ў Оршы. У Беларусі яе карціны ёсць у прыватных калекцыях, у Літве скульптуры ў тым ліку на вуліцах сталіцы, а ў Ізраілі час ад часу праходзяць яе персанальныя выставы. Не рэдка Таццяна робіць і перфомансы.
Чарговы перфоманс Тур зладзіла ў Ізраіле 7 лістапада, калі каля беларускай амбасады праходзіла чарговая акцыя ў падтрымку Беларусі.
На вачах прысутных на Таццяну напаў "звар'яцеўшы чалавек у чорным" і ў масцы, ён чырвона-зялёнымі стужкамі звязаў мастачцы рукі, завязаў рот і паваліў яе на зямлю. Пазней Таццяна патлумачыла, што такі візуальны шэраг быў абраны, бо ўсё што зараз адбываецца ў Беларусі ёй нагадвае "серыяй БДСМ-катаванняў".
Калі ж на чалавека ў чорным накінулі бел-чырвона-белы сцяг да яго вярнуўся розум. Спачатку ён зняў маску з сябе, апотым пад пенсю "Муры" развязаў і вызваліў мастачку.
Фота выдання Newsru