Тэлеканал "Белсат" ужо не першы год вядзе перадачу "Лабірынты", у якой распавядае пра славутых беларусаў, а часам і мадэлюе іх паводзіны ў адмысловых пастаноўках. арговы выпуск "Лабірынтаў" прысвечаны Уладзіміру Караткевічу. Класік беларускай літаратуры, якому 26-га лістапада споўнілася б 90 гадоў, лагічна ўганараваўся серыяй напярэдадні юбілею.
У прыватнасці, выпуск адказвае на пытанні: Як прымусіць беларуса палюбіць сваё і вярнуць да сябе самапавагу? Адчуць нацыянальную годнасць? Што чакае Караткевіча – перамога ці расчараванне? І каго ў Савецкай Беларусі пераследавалі містычныя вершнікі караля Стаха?