Ужо з раніцы на ўсіх прыступках помніка Караткевіча ляжалі кветкі - а 11-ай гадзіне 26 лістапада тут ускладалі кветкі па закліку музейнага комплексу Аршаншчыны. Але з-за эпідэміі ніхто не планаваў збіраць шмат людзей, таму Аршанскае таварыства беларускай мове вырашыла сімвалічна сабрацца асобна а 13-00. Цікава, што сімвалічнае адзначэнне юбілею правесці не атрымалася. Ніхто не планаваў, што ў абедзены час тут збяруцца не адзінкі. а дзясяткі людзей. Агулам на чытанне вершаў сабраося каля 40 чалавек, нехта з кветкамі, нехта з падрыхтаванымі і ўласна раздрукаванымі вершамі.
Само ж чытанне захапіла людзей і пасля "галоўнага" прачытання верша "Паўлюку Багрыму", людзі працягвалі заставацца на помніку ды чытаць вершы іншыя.
Падобныя чытанні праходзілі па ўсёй краіне, у прыватнасці, у Віцебску. Цікавае онлайн чытанне правяла аршанская бібліятэчная сістэма.
Прапануем вам кароткае відэа верша "Паўлюку Багрыму".