09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Орша, Культура

«Караткевіча? Дык там усе дамы зьнесьлі»

14.12.2020 11:54

2637 просмотров, 0 комментариев

Паліна Сцепаненка пра месцы Караткевіча ў Оршы і вандроўны фэст.

26 лістапада споўнілася 90 год з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Пісьменьніца Паліна Качаткова (Сцепаненка) ў інтэрв’ю «Радыё Свабода» распавяла пра мясціны Караткевіча ў Оршы і планы па адзначэнні юбілею класіка, нягледзячы на тое, што першапачатковы план фэсту быў сарваны пандэміяй і ён адбыўся ў віртуальным фармаце:

Ворша — месца апошняй працы майго дзеда, таму там быў пабудаваны дом на беразе Дняпра. У Воршы я нарадзілася, а жыла з бацькамі ў дзяцінстве ў іншых гарадах — Магілёве і Гомлі, пасьля ў Менску. У Воршу прыяжджала на канікулы да бабулі зь дзядулем. А пра Ўладзімера Караткевіча даведалася ў Гомлі, калі моцна захварэла на грып і мама мне чытала ўголас «Дзікае паляваньне караля Стаха». Я вельмі заглыбілася ў твор, але ня ведала тады, што аўтар мае дачыненьне да Воршы, тым больш да той самай вуліцы, дзе стаіць наш аршанскі дом.

У дзяцінстве мне здавалася, што пісьменьнікі наогул не прывязаныя да нейкага пункту на мапе, што яны жывуць у іншым сьвеце, які паралельны нашаму сьвету і не перакрыжоўваецца зь ім. І цяпер упэўненая — творчасьць першасная, а ўсе бытавыя акалічнасьці... Іх, можа, нават і ня варта ведаць.

Творы Ўладзімера Караткевіча магічныя, жывыя, абуджаюць зрок, слых, дотык, нюх, смак. Калі чытаеш Караткевіча, адчуваеш водар, цяпло і холад, дотык і подых ветру, чуеш гукі. Скажу як музэйніца ў мінулым (а музэйнікам часта ў рукі трапляюць вельмі прыватныя рэчы і запісы): надзвычай важна знайсьці тую мяжу ці памежжа нават, дзе рэальны сьвет набліжаецца да рэальнасьці твору — на гэтым памежжы могуць адбывацца сапраўдныя цуды і наплываць незвычайныя пачуцьці. І вуліца Караткевіча ў Воршы — якраз такое месца, дзе злучаецца прыдуманае і рэальнае.

— Славуты пісьменьнік даволі часта прыяжджаў на радзіму. Ці бачылі вы яго? Вы ж жылі за пару дамоў на вуліцы Касманаўтаў, якая цяпер носіць ягонае імя.

— Там рэльеф не спрыяе таму, каб успрымаць дом як суседзкі. Дом Караткевіча на гары, а наш — на самым беразе Дняпра. Падзяляе дамы той самы «стромы адхон», пра які ня раз пісаў Уладзімер Караткевіч: «З адхону на дняпроўскі лёд, потым на стромы адхон процілеглага берагу. Празь дзесяць хвілін ужо ня хочацца спаць, зьнікае некуды сьвінцовы цяжар стомы». ("Леаніды ня вернуцца да Зямлі"/"Нельга забыць«, 1962).

30 сьнежня 1961 году Ўладзімер Караткевіч піша верш «Вуліца Касманаўтаў»:

Вуліца Касманаўтаў зьбягае ў лагчыну з гары.

Вытокі яе — у горадзе, вусьце яе — у Дняпры.

Дык калі арыентавацца на гэты верш, дом Караткевіча роўна пасярэдзіне паміж вытокамі і вусьцем, а наш — у самым вусьці. У мяне ёсьць цьмяны ўспамін пра чалавека, які сядзіць на лаўцы каля дому па Касманаўтаў, 10. Гэта мог быць 1983 год, калі Караткевіч пражыў у Воршы паўгода пасьля сьмерці жонкі. Мая цётка, якая ўвесь час жыла ў Воршы, згадвае, што Караткевіч загаварыў зь ёй каля калёнкі, яна была з Каштанкай — сабачкам, якога пакінулі з праежджага цырку. Караткевічу спадабалася Каштанка. У 1983 годзе я ўжо прачытала і «Дзікае паляваньне караля Стаха», і «Чорны замак Альшанскі», і «Нельга забыць» — пра каханьне, якое ня ўсім у сьвеце дадзенае (як і сяброўства з «Чорнага замка»). Але ўявіць, што з аўтарам можна нейкім чынам кантактаваць, было па-за межамі маёй фантазіі. Кнігі — іншы сьвет.

Пра сьмерць Караткевіча мне сказала па тэлефоне маці, якая была на практыцы са студэнтамі Гомельскага ўнівэрсытэту ў Менску, яна хадзіла на пахаваньне. На пахаваньні Ўладзімера Караткевіча ў Доме літаратара мая мама стаяла побач зь Зянонам Пазьняком, які сказаў, што Караткевіч шкодзіў сам сабе алькаголем.

Пасьля тэлефоннага званка ад мамы я пайшла на Дняпро, села на закінутую баржу, думала пра тое, што пісаў Караткевіч, што ўсё гэтае застаецца, але што цяпер застаецца толькі прыдуманы сьвет.

Мурал, прысвечаны Уладзіміру Караткевічу. Орша, лістапад 2020. Фота Orsha.eu

— А што вы чулі ў дзяцінстве і юнацтве пра Ўладзімера Караткевіча ад ягоных аршанскіх знаёмых?

— Пра суседзяў наогул нічога ня чула. Ні пра якіх. У нас самы блізкі дом — дом бацькоў графіка Вікенція Ральцэвіча. Там я была ў самім доме — у гасьцях. А так... ня ведаю. Не было традыцыі абмеркаваньня суседзяў.

У старэйшых клясах я пачала фатаграфаваць мясьціны аршанскія і спрабаваць суаднесьці іх зь мясьцінамі, апісанымі ў рамане «Нельга забыць» («Леаніды ня вернуцца да зямлі»), вершамі. Фатаграфавала вуліцы і дрэвы. Зрабіла альбомчык з фотамі і цытатамі. На жаль, цяпер фатаздымкі ў кепскай якасьці. Пры гэтым па-ранейшаму не спрабавала суаднесьці ўсё з побытам і запытвацца як пра суседа. Цяпер на вуліцы засталося два чалавекі, якія памятаюць Караткевіча. Успаміны аднаго зь іх я запісала — пра чорны «Опэль» і дзяцей. Успамін больш падобны да легенды. Спадзяюся, што запішу і другога.

Працяг інтэрв’ю можна прачытаць на сайце «Радыё Свабода».

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: «Караткевіча? Дык там усе дамы зьнесьлі»

Паліна Сцепаненка пра месцы Караткевіча ў Оршы і вандроўны фэст.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение