09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Орша, Культура

«Хіба хто з католікаў не можа быць беларусам?!»

14.12.2020 21:26

2515 просмотров, 0 комментариев

Як Караткевіч заплакаў падчас спрэчкі пра беларускую мову.

"Анлайнер" працягвае праект па зборы ўспамінаў пра Уладзіміра Караткевіча на яго 90-годдзе. У прыватнасці, на сайце размясцілі шэраг успамінаў пра жанчын у жыцці Караткевіча, ягоныя ўлюбёныя месцы, а таксама любоў да роднай мовы.

Пісьменнік імкнуўся, каб беларусы жылі ў яднанні і не раздзяляліся паводле пэўных прыкмет. Адам Мальдзіс у сваіх успамінах згадваў дзень знаёмства з пісьменнікам, які адразу ж паклікаў Мальдзіса ў госці, напаіў кавай і сухім віном. На развітанне, даведаўшыся, што спадар Адам нарадзіўся ў Заходняй Беларусі, Уладзімір Сямёнавіч сказаў:

— Ты глядзі! Я з Оршы, з самага ўсходу, а ты — з-пад Вільні — і нішто не перашкаджае нам у гамонцы. А некаторым жа хочацца падзяліць беларусаў на «ўсходнікаў» і «заходнікаў», на праваслаўных і католікаў. Сіл жа і так мала… А тут гэтая праклятая, наканаваная лёсам раз’яднанасць. Хіба хто з католікаў не можа быць беларусам?! Памятаю, была ў мяне нянька-каталічка. Гаварыла чысцютка па-беларуску. Пасля яды вучыла складваць ручкі і дзякаваць: «Ацю, божанька».

У 1966 годзе ў інтэрнацкім пакоі Мальдзіса Караткевіч спрачаўся з драматургам Анатолем Галіевым (яны разам рабілі нейкі фільм) пра беларускую мову. Галіеў у нейкі момант даказваў, што нацыянальныя крытэрыі ўжо сваё аджылі і павінны ўступаць месца тэхнакратычным поглядам. Гаварыў Караткевічу, каб той пісаў па-руску, то меў бы і ганарары, і славу. Уладзімір Сямёнавіч у адказ зачытваў вершы Максіма Багдановіча.

— Каму ўсё гэта трэба? — перапыняў Караткевіча Галіеў. — Можа, вось ім?! — ён паказваў на сына Мальдзіса і яго сваяка з вёскі.

Нечакана на бок Галіева стала і маці Мальдзіса, назваўшы беларускую мову некультурнай. І тут Караткевіч проста заплакаў.

— Усе вы нават не ведаеце, якую страшную рэч кажаце, — прамовіў ён.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: «Хіба хто з католікаў не можа быць беларусам?!»

Як Караткевіч заплакаў падчас спрэчкі пра беларускую мову.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение