Tut.by падвёў вынікі літаратурнага году ў Беларусі. У гэтым годзе партал выбраў 10 самых найбольш прадаваемых кніг па некалькіх катэгорыях. Асобная катэгорыя — мастацкая літаратура беларускіх аўтараў. Цікава, што калі разглядаць толькі дзясятак самых папулярных кнігаў, то бачна як у Беларусі сфармаваўся свой пул самых запатрабаваных аўтараў. На першым месцы ў топе знаходзіцца кніга «Радзіва «Прудок» Андруся Горвата. Ён выдаў кнігу ўпачатку года і за год яна змагла прадацца ў такой колькасці асобнікаў, што патрапіла на першае месца. А вось далей на другім і трэцім месцы наш зямлк — Уладзімір Караткевіч. На другім месцы ягоны раман «Дзікае паляванне караля Стаха», а на трэцім трылогія «Каласы пад сярпом тваім», якія шмат год запар займаюць лідзіруючыя пазіцыі ва ўсіх беларускіх кніжных рэйтнгах. Сярод іншых аўтараў, якія патрапілі ў топ 10 — Іван Мележ і Ян Баршчэўскі.
Вяртаючыся да пула беларускіх літаратараў пра які сказана вышэй, то ў яго патрапляюць малады сучаснік Віктар Марціновіч. Акрамя Караткевіча ён другі аўтар адразу дзве кнігі якога патрапілі ў топ 10: новы раман «Рэвалюцыя» і «Мова». «Рэвалюцыя» заняла ў спісе