Зміцер Бартосік вядомая асоба ў краіне - перашапачаткова праславіўся ён як бард у канцы мінулага стагодзя. Песні насычаныя гумарам і аптымізмам у тыя даволі дэпрэсіўныя часы знайшлі масавы водгук. Але з цягам часу Зміцер усё больш пераходзіў да прозы. Якая таксама знайшла свайго чытача. Яго кніга "Быў у Пана верабейка гаварушчы..." - якую ён таксама прэзентоўваў у Оршы, але раней - атрымала адразу дзве літаратурныя прэміі: прэмію імя Алеся Адамовіча і прэмію імя Ежы Гедройца.
І, вось, Зміцер зноў у Оршы, але не адзін. На гэты раз ён прыехаў выступіць перад аршанцамі усёй сям'ёй. А, каб было зразумела, жонка ў Зміцера таксама займаецца музыкай, а дзеці спяваюць і перамагаюць у вакальных конкурсах. Ну, як у такім выпадку не стварыць сямейны квартэт. Вось такім квартэтам Бартосікі і выступалі ў нашым горадзе. Але... Гэта было ў другой частцы канцэрту.
А ў першай частцы Зміцер прайшоўся па сваіх старых творах: песні з якімі ён атрымаў першую знакамітасць. А таксама прачытаў свае празаічныя творы. Сёння мы прэзентоўваем вам першую частку выступу, дзе гучыць проза Зміцера Бартосіка.