Фотаздымкі Базылянскага манастыра і, што важней, Царквы Пакрова Багародзіцы не такая і рэдкасць. Будынак самай высокай у Оршы царквы стаяў да 60-х гадоў. Але мы прывыклі бачыць фотаздымкі царквы з боку завода «Чырвоны барацьбіт». Нядаўна на старонцы «Старая Орша» быў апублікаваны фотаздымак, які паказвае і манастыр і будынак царквы з боку гарадскога рынка, дакладней узбярэжжа Аршыцы. На здымку на першым плане мужчына, які і фатаграфуецца на фоне Базылянскага манастыра. Хто гэты мужчына не вядома, па вопратцы можна здагадацца, што гэта фотаздымак 60-х гадоў мінулага стагоддзя — крыжоў на вежах царквы стылю Віленскае барока (сёння рэдкі стыль архітэктуры) ўжо няма, вокнаў у царкве таксама няма.
Затое з гэтага ракурса вельмі добра можна разгледзіць самі вежы, ды «яшчэ жывы» выгляд манастыра, які стаіць і сёння, але ў значна горшым стане.