Алесь Дзянісаў рыхтаваў выхад альбому ў два этапы. У альбом увайшлі 14 песень, напісаных на вершы Уладзіміра Караткевіча. У адрозненні ад папярэдняга сольнага праекту Алеся Дзянісава, створанага на вершы Алеся Чобата, тут можна будзе пачуць шэраг інструментаў. Напрыклад, віяланчэль, піша Hrodna.life.
Альбом пісаўся ў два этапы. Большасць працы музыка зрабіў яшчэ ў лютым 2020 году, астатні матэрыял дапісваў у 2021 годзе. Музыка выклаў альбом у адкрыты доступ на YouTube.
У далейшых планах Дзянісава — запіс міні-альбому з гуртом «DZIECIUKI» і завяршэньне «даўгабуда», як ён яго называе — другого альбому гурта «Людзі на балоце».
Таксама музыка плянуе трэці сольны альбом — ужо на вершы гарадзенскіх паэтаў.