Раніцай 16 траўня ва ўзросце 65 гадоў ад каранавіруса памёр гісторык, аўтар многіх кнігаў Яўген Анішчанка. Ён нарадзіўся 25 кастрычніка 1955 года ў вёсцы Бранцава Аршанскага раёна, пасля сканчэчння БДУ працаваў выкладчыкам у інстытуце культуры, а з 1986 года заняўся выключна навуковай дзенасцю ў інстытуце гісторыі Акадэміі Навук.
У 2004 годзе спрабаваў абараніць доктарскую дысертацыю (ужо маючы статус кандыдата навук) на тэму "Палітычная гістоыря Беларусі ў часы падзелу Рэчы Паспалітай", але тэму не прапусціла кіраўніцтва Акадэміі.
Ён адзін суаўтараў знакамітых "Нарысаў гісторыі Беларусі" і цэлага шэрагу знакамітых іншых кнігаў, мапаў ды атласаў. Агулам без суаўтарства ён апублікаваў 27 кнігаў і больш за 400 іншых публікацыяў. Некаторыя з яго кнігаў публікаваліся за мяжой.