Не так даўно ў ОРшы пачалі з'яўляцца графіці ў выглядзе чорна-жоўтай морды ката. Бяскрыўдныя малюнкі з'яўляліся пераважна на шэрых платах і сценах і хутчэй упрыгожвалі горад, надаючы нават нейкай інтрыгі: а што гэта і хто намаляваў. Напрыклад, малюнак які мы паставілі да гэтага малюнка быў нанесены на апоры маста праз чыгунку каля чыгуначнага коледжа. З моманту будаўніцтва маста на гэтай апоры наносіліся розныя надпісы, у тым ліку даволі пошлага зместу. І кот даволі яскрава іх прыкрыў.
Але паводле закона нанясенне малюнкаў на сцены - ёсць парушэнне. І цяпер 22-гадоваму графіцісту давядзецца адказаць за мастацтва.