Ю-тубаўскае шоў "Электратрып" ужо набрала пэўную папулярнасць, якая будзе расці, бо пакуль было зроблена толькі чатыры выпускі. У кожным такім кароткім блогу яго аўтар Мікіта Бялькевіч шукае ў розных гарадах месцы тусоўкі моладзі. У Оршы Мікіта наведаў музей Караткевіча, Гарадзішча, кавярню Пірі-Пірі ды парк атракцыёнаў.
А месца тусоўкі моладзі ў Оршы блогер так і не знайшоў.