Легендарны аршанскі лыжнік, які 7 разоў удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях распавёў, што цяпер на яго ціснуць як на трэнера. У яго групе трэніруецца некалькі чалавек, у тым ліку і яго дачка, якія патэнцыйна таксама могуць стаць удзельнікамі бліжэйшай Алімпіяды.
Некаторую падрыхтоўку да спаборніцтваў і нават удзел у спаборніцтвах Сяргей пачаў аплочваць за свой кошт. А адзін з фондаў, які, здаецца, таксама ўжо абвешчаны экстрэмісцкім абвесціў збор сродкаў для дапамогі спартсмэнам і самому Сяргею. Сабраць трэба ўсяго толькі 3.000 даляраў, што яўна атрымаецца.
Цалкам пра сітуацыю Сяргей распавёў у эфіры тэлеканала "Настоящее время" і яго можна паглядзець тут.