Пра тое, што знакаміты аршанскі спартсмэн можа з'ехаць з краіны ён ужо гаварыў некалькі разоў. Але канчаткова гэты план так і не рэалізоўваўся - не хапала матывацыі. Пры гэтым Сяргей адкрыта распавядаў пра рэпрэсіі якія ўчынілі спартовыя дзяржаўныя функцыянеры супраць яго і яго дачкі, якую ён жа і трэніраваў пасля сканчэння ўласнай спартовай кар'еры. Пачалося ўсё з падпісання ліста за свабодныя выбары. А скончылася адхіленнем Дашы (дачкі Сяргея) ад спаборніцтваў на год. Таксама ў маладой спартсмэнкі дзяржава адабрала ліцэнзію без якой яна не можа ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Відавочна, што гэта і стала апошняй кропляй якая матывавала да пераезду ў суседнюю краіну.
Зараз Сяргей з дачкой знаходзяцца ў Польшы дзе і паспрабуюць працягнуць спартовую кар'еру Дар'і.