03:00

-3

4 м/с

1000 гПа

06:00

-2

4 м/с

999 гПа

09:00

-2

4 м/с

998 гПа

12:00

-0

4 м/с

998 гПа

15:00

+0

4 м/с

997 гПа

Орша, Культура

Украінцы ўспомнілі Воршу

02.04.2022 12:43

3359 просмотров, 0 комментариев

У сваім звароце да беларусаў Валынская рада згадала наш горад.

Дэпутаты Валынскай абласной рады ўхвалілі зварот да беларускага народу ў сувязі з імавернасцю далучэння арміі Беларусі да вайны ва Украіне на баку Расеі.

«Гістарычныя лёсы Ўкраіны і Беларусі складаліся па-рознаму, але ў нашай незалежнасці заўсёды быў агульны вораг — імперская Масква. Неаднойчы мы, украінцы і беларусы, наносілі маскоўскім захопнікам спусташальныя паразы, як у бітве пад Воршай у 1514 годзе. Імкнучыся заняволіць украінскі і беларускі народы, Крэмль выкарыстоўваў масавыя рэпрэсіі, тэрор, русіфікацыю, акупацыю... Усё гэта мы з вамі перажылі», — адзначаецца ў звароце.

Прадстаўнікі ўладаў памежнай з Беларуссю вобласці заклікалі грамадзян Беларусі і беларускіх жаўнераў не дапусціць, каб іх уцягнулі ў вайну на баку Расеі.

«Расея заўсёды імкнулася знішчыць вашу і нашу нацыянальную ідэнтычнасць, пазбавіць Беларусь і Украіну суверэнітэту і суб’ектнасці. Расейскія войскі на тэрыторыі Беларусі — гэта ўжо першая прыкмета акупацыі краіны. Масква ператварае Беларусь у плацдарм для ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Пасля правалу бліцкрыгу і велізарных страт Пуцін спрабуе прымусіць беларусаў ваяваць на ягоным баку і гінуць за ягоныя імперскія трызненні».

Дэпутаты Валынскай абласной рады заклікалі беларускі народ «памятаць сваю слаўную гісторыю і не верыць маскоўскай прапагандзе».

«Ваш вораг — не ўкраінцы, а пуцінскі рэжым, які хоча пабудаваць новую турму народаў. Не дазваляйце Маскве ўцягнуць вас у ваенную авантуру. Не выконвайце злачынныя загады і не ўдзельнічайце ў агрэсіі супраць Украіны, рабіце ўсё магчымае, каб паказаць, што беларусы супраць гэтай вайны. Не ахвяруйце жыццём сваіх дзяцей, мужоў і бацькоў! Памятайце, украінцы будуць абараняць сваю зямлю і знішчаць тых, хто прыйшоў з вайной».

Дэпутаты абласной рады таксама заклікалі грамадзян Беларусі далучацца да тых сваіх суайчыньнікаў, якія «стаяць поплеч з украінцамі ў вайне з маскоўскім агрэсарам».

«Гэта наша агульная барацьба з вечным ворагам, у якой мы павінны перамагчы і назаўсёды зламаць касцяк маскоўскаму імперыялізму. Верым, што вы пачуеце нашы заклікі і зробіце правільны выбар. Ведаем, што пераможам агульнага ворага і здабудзем мір, стабільнасць, бяспеку і незалежнасць для нашых краін, для адзінай і свабоднай Еўропы. Свабодная Беларусь немагчымая без свабоднай суверэннай Украіны. Будучыня Беларусі вырашаецца на тэрыторыі Украіны! Слава Україні! Жыве Беларусь!» — напісалі дэпутаты Валынскай абласной рады ў сваім звароце.

Таксама яны згадалі, што і беларусы змагаюцца зараз на баку Украіны супраць расейскіх акупантаў.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Украінцы ўспомнілі Воршу

У сваім звароце да беларусаў Валынская рада згадала наш горад.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение