Парыж, Мадрыд ды шмат іншых гарадоў былі культурніцкімі сталіцамі Еўропы. Орша - культурніцкая сталіца Беларусі ў гэтым годзе. Гэта нас яднае, але і розніца ёсць значная. І розніца не толькі ў маштабах: уся Еўропа і асобная дзяржава. Галоўная розніца ў падыходзе да стварэння культурніцкай сталіцы. У Еўропе гэта прыносіць рэальную карысць, у тым ліку і эканамічную, а ў Оршы многія і не заўважаюць, што горад на год стаў сталіцай.
Пра гэта разважае ў сёняшнім выпуску рубрыкі "Прыватнае меркаванне" Ігар Станкевіч. Прэзентацыя роліку распачнецца а 20-00, каб не прапусціць лепш за ўсё падпісацца на наш канал у ютуб і націснуць функцыю "Даслаць паведамленне".
Нам зусім не шмат засталося да першай тысячы падпісчыкаў на канале і таму кожная новая падпіска зараз асабліва важная.