Да 92-годдзя з дня народзінаў Караткевіча на сярэдняй школе №3 павесілі мемарыяльную дошку. Як напісана на самой дошцы, усталяваная яна ў гонар таго, што школа атрымала імя пісьменніка. Праўда гэтая шыльда выклікала нектаорае непаразуменне. Па-першае, школе было прысвоена імя Караткевіча яшчэ ў 1985 годзе. І шыльда ў гонар гэтага ўсталёўвалася на будынку яшчэ ў пачатку 90-х. Тэкст на ёй быў наступны: "У гэтай школе ў 1938-1941 г.г. вучыўся выдатны беларускі пісьменнік Ул. Караткевіч."
Чаму яе знялі і спатрэбілася паставіць новую шыльду можна толькі здагадвацца. Але галоўнае, што выклікала рэзананс, што шыльда беларускаму пісьменніку, які прапагандаваў беларускую мову напісана па-расейску.