Выстава «Уладзімір Караткевіч — вядомы і невядомы» да 92-годдзя пісьменніка праходзіць у музеі Караткевіча ў цэнтры Воршы, паведамілі ў музеі.
Наведвальнікі выставы ўбачаць кадры з кінафільмаў, знятых па сцэнары Уладзіміра Караткевіча: «Дзікае паляванне караля Стаха», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», а таксама кінаафішы да фільма «Дзікае паляванне караля Стаха», прадстаўленыя на выставу Музеем гісторыі беларускага кіно. Фотаздымкі са спектакляў па творах Уладзіміра Сямёнавіча «Кастусь Каліноўскі» і «Званы Віцебска» таксама будуць цікавымі для наведвальнікаў. На выставе прадстаўлены асабістыя рэчы Уладзіміра Караткевіча: паўпаліто, джэмпер, жакет, чаравікі, гальштук-самавяз, электрабрытва і папка дэлегата.
Асобны раздел на выставе займаюць дакументы грамадскія, звязаныя з асобай Уладзіміра Караткевіча: запрашэнні на святочныя прыемствы, прысвечаныя пісьменніку, запрашэнні на спектаклі па творах Уладзіміра Сямёнавіча, праграмы да спектакляў «Кастусь Каліноўскі», «Званы Віцебска», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Вераб’іная ноч», «Ладдзя роспачы», «Нобель — Барвяны ўладар», буклет і брашура да спектакля «Дзікае паляванне караля Стаха», які ставілі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь у верасні 2022 года да Дня народнага адзінства.
Асаблівае месца на прадстаўленай выставе будзе займаць пасмяротная маска Уладзіміра Караткевіча, зробленая ў дзень пахавання пісьменніка і перададзеная ў фонды Дубянецкай Галінай Міхайлаўнай ў маі 1994 года.
Выстава будзе дзейнічаць па 26 снежня 2022 г. штодзень, апрача панядзелка, з 10.00 да 18.00.
Адрас: г.Орша, вул.Ленiна, 26.
Тэлефон для даведак: 8 (0216) 51-18-49, 53-35-59.