Выхадзец з вёскі Тарчылава Аршанскага раёну, славуты беларускі музыка Сяржук Доўгушаў пасля вымушанага выезду з Радзімы нейкі час жыў у Польшчы, а цяпер жыве ў Злучаных Штатах. Ён займаецца рознымі працамі, але не кідае беларускую справу. Зараз — пара Калядаў, і прадстаўнікі беларускай дыяспары адзначаюць свята паўсюль, дзе жывуць. Сяржук Доўгушаў — арганізатар шэрагу вечарын. Ужо адбыліся калядныя вечары ў Х’юстане, Осціне, Мінеапалісе, а наперадзе яшчэ насычаная праграма.
Расклад наступных святкаванняў. Калі вашы сваякі жывуць там, вы можаце паведаміць ім аб гэтым.
7 студзеня — Сан-Францыска
8 студзеня — Портлэнд
14 студзеня — Філадэльфія
15 студзеня — Маямі
21 студзеня — Таронта
Падрабязнасці святкаванняў і новыя анонсы могуць з’явіцца ў тэлеграм-канале Tradycyja.