03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Экономика

Шакуцін хітруе

27.01.2023 20:48

1780 просмотров, 0 комментариев

Бізнэсовец з Аршаншчыны ўмела абыходзіць міжнародныя санкцыі.

Беларускі бізнесовец Аляксандр Шакуцін з Вялікага Бабіна, што ў Аршанскім раёне, спраўна абыходзіць санкцыі, а свае выдаткі пакрывае наўпрост з бюджэту Беларусі. Шакуцін кантралюе холдынг «Амкадор», ён сябе спонсарам дыктатуры не лічыць, але Лукашэнку паважае.

Яшчэ пры ўвядзенні санкцый Шакуцін абураўся імі, заяўляў, што за ўсе гады не даў ні капейкі нікому з ураду, і самому Лукашэнку таксама.

Але з санкцыйных спісаў Шакуціна не выключылі, расцэньваючы яго як адзін з асноўных «гаманцоў» дыктатуры. Цяпер Беларускі расьсьледвальніцкі цэнтар (Belarusian Investigative Center) высьветліў, што ў Нямеччыне ў Шакуціна ёсьць кампанія, якая працягвае функцыянаваць і прыносіць прыбытак.

Фірма SV MASCHINEN займаецца пастаўкамі сельгастэхнікі ва Ўсходнюю Еўропу. Гэтай кампаніяй Шакуцін таемна кіруе праз літоўскую фірму, дзейнасць якой у Літве забароненая, а актывы — замарожаныя. Напярэдадні ўвядзення санкцый супраць Шакуціна ў 2020 годзе ягоная кампанія на 70% перайшла ва ўласнасць літоўскай фірмы EM SYSTEM. Гэтая фірма патрапіла пад нацыянальныя санкцыі Літвы, і яе актывы там замарожаныя. А ў Нямеччыне сувязь даччынай кампаніі EM SYSTEM з Шакуціным не прасачылі, і яна пазьбегла абмежаваньняў. Працягвае працу і яе прадстаўніцтва ў Менску, якое працуе з прыбыткам у мільён даляраў. Журналісты паслалі запыт у Нямеччыну, чакаюць адказу.

Журналісты-расследвальнікі даведаліся таксама, што жонка Шакуціна і ягоны сын ад папярэдняга шлюбу з’яўляюцца саўладальнікамі кампаніі «Белтаможвілія», якая займаецца рээкспартам кветак у Расею. Льготы бізнэсам у рээкспарце надаў асабіста Лукашэнка. Кветкавы бізнэс Шакуціных стаў звышпрыбытковым. Выручка «Белтаможвіліі» за два гады кіраўніцтва Шакуціных склала $264 мільёны.

20% ад гэтай сумы жонка, сын і цесьць Шакуціна павінны былі заплаціць у дзяржбюджэт як ПДК пры імпарце, але Лукашэнка сваім указам асабіста вызваліў іх ад гэтага.

Хоць Шакуцін адмаўляе свае шчыльныя сувязі з Лукашэнкам, біяграфія галавы «Амкадора» гаворыць адваротнае. Шакуцін уваходзіў у Савет Рэспублікі 4 і 5 скліканняў, куды, як вядома, праз непразрыстасць працэдуры выбараў і зацвярджэнне шэрагу працэсаў Лукашэнкам выпадковы чалавек не трапляе. Акрамя таго, у 2020 годзе Шакуцін быў сярод запрошаных гасцей на «таемнай інаўгурацыі», ездзіў з Лукашэнкам да ягонай цёшчы збіраць бульбу, лятаў з ім у Эміраты.

Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Шакуцін атрымлівае выгаду ад падтрымкі рэжыму Лукашэнкі ў выніку прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, а таксама з’яўляецца сябрам арганізацыі «Белая Русь», якая адкрыта шмат гадоў падтрымлівае Лукашэнку.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Шакуцін хітруе

Бізнэсовец з Аршаншчыны ўмела абыходзіць міжнародныя санкцыі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение