Аршанскі музей Уладзіміра Караткевіча выпусціў тры паштоўкі, прысвечаныя знакамітаму пісьменніку.
На адной з паштовак адлюстраваны будынак музея Уладзіміра Караткевіча, на другой паштоўцы адлюстраваны малады Караткевіч. А на трэцяй паштоўцы — вядомы фотаздымак пісьменніка з кацянятамі, піша Радыё Рацыя. Гэты здымак у 1980 годзе зрабіў фотакарэспандэнт часопіса «Маладосць» Валянцін Ждановіч падчас сумеснай экспедыцыі па Прыпяці.
![](https://orsha.eu/img/news/4/13674/u/5.jpg)
![](https://orsha.eu/img/news/4/13674/u/6.jpg)
![](https://orsha.eu/img/news/4/13674/u/4.jpg)