00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Культура

Караткевіч перад шлюбам

03.05.2023 18:20

1882 просмотра, 0 комментариев

Вялікі пісьменнік заўсёды любіў жартаваць, і нават перад ЗАГСам.

Праект «Куфар старажытнасцяў» апублікаваў рэдкае фота Уладзіміра Караткевіча. На ім пісьменнік жартаўліва крыўляецца перад уваходам у ЗАГС. Побач з ім ягоны сведка і сябра, вялікі літаратуразнаўца Адам Мальдзіс з жонкай.

Пасля знаёмства з Уладзімірам Караткевічам Валянціна Нікіціна вырашыла перабрацца ў Мінск. Спярша паспрабавала ўладкавацца ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук, але туды яе не ўзялі. Тады Караткевіч парушыў свой прынцып «ні за каго не прасіць» і дапамог уладкаваць яе летам 1969 года ў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі. Валянціна абмяняла сваю двухпакаёвую кватэру ў Берасці на пакой у Менску. Праз два гады гэты пакой разам з двухпакаёвай кватэрай Караткевіча па вуліцы Веры Харужай, 48 абмянялі на трохпакаёвую кватэру ў доме па вуліцы Карла Маркса, 36. Там Валянціна, Уладзімір і маці пісьменніка жылі да сваіх апошніх дзён.

Паводле тэатразнаўца Ізабелы Гатоўчыц, якая грунтавалася на ўспамінах Валянціны, першая яе сустрэча з Уладзімірам Караткевічам адбылася ў цягніку Берлін — Масква, калі яны ехалі ў адным купэ да Берасця. Неўзабаве пасля знаёмства пісьменніка запрасілі на сустрэчу ў Берасце. 2 лістапада 1967 года Караткевіч выступіў там на чытацкай канферэнцыі па рамане «Каласы пад сярпом тваім». Там прысутнічала і Валянціна.

Пасля яны разам паехалі на вяселле літаратуразнаўцаў Вячаслава Рагойшы і Таццяны Кабржыцкай, што цэлы тыдзень праходзіла ў Ракаве. Першая рэакцыя некаторых знаёмых была не надта тактоўнай. Некаторыя «максімалісты» сказалі Валянціне за сталом прама ў вочы: «Раз дрэнна гаворыш па-беларуску, то ты яму не пара». Неўзабаве Валянціна Нікіціна вывучыла беларускую мову, прычым, паводле слоў Мальдзіса, стала размаўляць на ёй лепш за сваіх нядаўніх крытыкаў.

19 лютага 1971 года Валянціна і Уладзімір ажаніліся. Па ўспамінах ягоных сяброў, была яму «і жонкай, і ахоўніцай, і нянькай, і медсястрой, і лекарам». Дзяцей у пары не было. Пісьменнік цяжка перажываў хваробу жонкі. 8 ліпеня 1982 года, калі стан здароўя Валянціны Браніславаўны пагоршыўся і яе забралі ў шпіталь, Караткевіч напісаў верш «Ў бездарожжа для тых, каму шчасціць...»

У лютым 1983 году Валянціна памерла. Праз паўтара года памёр і пісьменнік.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Караткевіч перад шлюбам

Вялікі пісьменнік заўсёды любіў жартаваць, і нават перад ЗАГСам.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение