00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Культура

Ад аўтара

29.05.2023 12:18

1172 просмотра, 0 комментариев

Яшчэ раз пра кнігу «Ръша, Орша, Ворша»

Калі аўтар завяршае свой твор, публіцыстычны , інфармацыйны альбо навуковы, практычна заўсёды ён імкнецца патлумачыць, дзеля чаго гэты тэкст ствараўся. Таму аўтары ахвотна ладзяць сустрэчы з аудыторыяй, зацікаўленымі патэнцыйнымі чытачамі.

Пасля таго, як у 2022 годе я выдаў сваю кнігу пад назвай “Ръша, Орша, Ворша”, я таксама меў падобныя планы. Але так вырашыў мой лёс, што мне даводзіцца тлумачыць аўдыторыі свае аўтарскія памкненні праз тэксты.

У першым тэксце, прысвечаным майму даследаванню, я распавядаў пра выключнасць беларускай гісторыі, не падобнай да гісторыі народаў- суседзяў. Я падкрэсліваў ролю Рэнесансу, Контррэфармацыі і пратэстантызму, якія былі еўрапейскімі з’явамі. І іх наяўнасць у тагачаснай Беларусі якраз і робіць гісторыю нашага краю не падобнай да таго, што адбывалася ў краінах суседзяў на ўсходзе і поўдні. Гэтыя працэсы і падзеі ў нашай гісторыі былі натуральнымі, а не прыдумляліся штучна, каб увесці чужыя, не характэрныя звычаі.

Неяк мне давялося паглядзець тэлевізійную размову выкладчыкаў аднаго з беларускага універсітэта на тэму Магдэбургскага права ў беларускіх гарадах. Гэтыя з’явы ў Беларусі падаваліся імі як выпадковыя і прыдуманыя. Маўляў, а для саміх гараджан і іхнай грамады Магдэбургскае права было накінутым звонку і малапрымальным. Хаця гістарычная навука ўжо даўно давяла, што наданне Магдэбургскага права еўрапейскім гарадам сведчыць пра высокі ўзровень грамадскага развіцця іхнага насельніцтва на тагачасным гістарычным этапе.

Аднак жа беларускія універсітэцкія выкладчыкі з тэлевізійнага экрана цвердзілі, што еўрапейскія традыцыі тут былі чужымі, навучаючы гэтаму маладых і маладасведчаных грамадзян нашае дзяржавы. І чарговыя пакаленні маладых людзей, якія навучаліся ў школах, каледжах і ВНУ,

засвойвалі такім чынам шкоджаныя, непраўдзівыя ўяўленні пра Беларусь.

Таму ў сваёй кнізе мне хацелася паказаць, што беларускае гарадское саслоўе актыўна фармавалася і набывала моц. Адпаведна, і аршанская грамада паступова адстойвала і пашырала свае правы і прывілеі. Магдэбургскае права станавілася патрэбным для беларускіх грамадзянаў дзеля

далейшага замацавання іхных магчымасцяў. Больш за тое: аршанскае грамадства стварыла новы, удасканалены варыянт гарадскога права, перароблены на свае патрэбы. Такім чынам, быў народжаны свой уласны статут, вядомы як Аршанскі вількер.

У кнізе “Ръша, Орша, Ворша” мне давялося паказаць, як на працягу XVI ст. аршанскія мяшчане неаднаразова звярталіся да вялікіх князёў дзеля надання гораду вольнасцей, амаль кожны раз падкрэсліваючы, што аршанцы – людзі “украинные” і шмат церпяць ад ваеннага ліхалецця.

Вялікія князі гэтыя вольнасці зацвярджалі. Гэтак было ў 1551 г., у Інвентары Аршанскага замку 1560 г., у 1576, 1582, 1586 гг. каралём Стэфанам Баторыям.

У 1577 г. аршанцы атрымалі права мець у горадзе гасціны двор, а таксама і васкабойню, а даходы з іх пускаць “на потребы местские”. Быў зацверджаны і асобны парадак плацяжоў у гарадскую казну. Гэтыя з’явы можна інтэрпрэтаваць як пачатак у гісторыі горада камунальнае ўласнасці.

Такім чынам горад, па сутнасці, пераўтвараўся ў асобную гаспадарчую і адміністрацыйную адзінку, і гэта натуральным чынам запатрабавала стварэння ўласна гарадской адміністрацыі, органаў самакіравання.

Мне нават удалося назваць і некалі імёнаў з тых, хто пачынаў аршанскую грамадскую адміністрацыю – хутчэй, нават не адміністрацыю, а прадстаўнікоў гарадскога самакіравання – стваральнікаў гарадскога саслоўя і пачынальнікаў дэмакратычнай традыцыі нашага грамадства...

Ахвотным бліжэй пазнаёміцца з маёй кнігай я па-ранейшаму прапаную набыць яе праз пошту.

Кошт выдання – 20 рублёў + паштовыя выдаткі (2-3 рублі у залежнасці ад рэгіёна перасылкі).

Перадаплата не патрэбная, бо я высылаю кнігі накладзеным плацяжом. Грошы трэба будзе заплаціць у момант атрымання на паштовым аддзяленні. Дзеля гэтага я чакаю ад зацікаўленых чытачоў пісьмовых заявак з пазначаным адрасам. Такія лісты-заяўкі можна дасылаць на адрас маёй электроннай пошты [email protected]

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ад аўтара

Яшчэ раз пра кнігу «Ръша, Орша, Ворша»

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение