Самір Ялчыеў (сцэнічны псеўданім SAMIR) стаў пераможцам адборачнага конкурсу за права прадстаўляць Беларусь сярод маладых выканаўцаў у Віцебску на «Славянскім базары». Пра гэта стала вядома ад прэс-службы міжнароднага фестывалю, які сёлета пройдзе з 12 па 17 ліпеня ў традыцыйным месцы — у віцебскім летнім амфітэатры.
Менавіта аршанец прадставіць Беларусь на 32-м фестывалі ў конкурсе маладых выканаўцаў. Змагацца спевакі ад 18 да 31 году будуць за «Гран-пры», а таксама званні лаўрэатаў і дыпламантаў конкурсу.
Паводле ўмоваў, удзельнікі павінны выканаць перад публікай дзве песні. Адна з іх — сусветны хіт, другая — песня славянскага аўтара.