Кніга выдадзеная ў 2022 г., аўтар Віктар Сцяпанаў, журналіст, раней працаваў у некалькіх аршанскіх музеях. Поўная назва кнігі "Ръша, Орша, Ворша. Гісторыя горада ад старажытнасці да сярэдзіны ХІХ стагоддзя". Аўтар выкладае факты, вядомыя з даследаванняў акадэмічных навукоўцаў і пошукаў аршанскіх краязнаўцаў.
Таксама аўтар на прыкладзе Воршы надае развіццю гарадоў і гарадскаму самакіраванню, значэнню развіцця перыяда Рэфармацыі і важнай ролі пратэстанцтва (бачыць ў гэтым яскравае падабенства нашай краіны да краінаў Еўропы).
Аўтар імкнецца паказаць, што беларускае гарадское саслоўе актыўна фармавалася і набывала моц, а аршанская грамада паступова адстойвала і пашырала свае правы і прывілеі.
Аўтару ўдалося назваць і некалі імёнаў з тых, хто пачынаў аршанскую грамадскую адміністрацыю, а таксама прадстаўнікоў гарадскога самакіравання – стваральнікаў гарадскога саслоўя і пачынальнікаў дэмакратычнай традыцыі беларускага грамадства.
Змест кнігі:
1. Старажытная Ворша…………………………………………………….
1.1. Дата заснавання і назва горада………………………………...………
1.2. Праблема назвы горада……………………………..………………….
1.3. Час заснавання горада……………………….…………………………
1.4. Памежная крэпасць……………………………………….…………….
1.5. Цэнтр гандлю і рамёстваў………………………………….………..…
1.6. Дзядзінец, пасады, Аршанская воласць…………………………
2. Ворша ў складзе Вялікага княства Літоўскага………………
2.1. Ворша ў палітычным жыцці ВКЛ………………………………
2.2. Аршанская бітва 1514 года………………………………..……..
2.3. Аршанскі замак у XVI ст……………………………………..…….
2.4. Гарадская гаспадарка і адміністрацыя………………………...……….
2.4.1. Падаткі, павіннасці і прывілеі………………………………..…….…
2.5. На шляху ад веча да Магдэбургскага права……………………...…
2.6. Войт, цівун, лаўнікі. Зямяне і драбы. Нацыянальны склад насельніцтва
2.7. Канфесіі, адукацыя і культура
2.7.1. Кальвінізм і праваслаўныя брацтвы……………….………...…….…
2.8. Філон Кміта-Чарнабыльскі……………………………..………………
3. Ворша ў складзе Рэчы Паспалітай…………………………………..…
3.1. Войны XVII – XVIII стст……………………………………..…….…...
3.2. Магдэбургскае права і гарадскі герб 1620 г…………………….....…..
3.3. Купцы і цэхі………………......................................................................
3.4. Аршанскі вількер…………………...……………………..………....….
3.5. “Аказачванне” і пасляваенны заняпад…………………………
3.6. Канфесіі, адукацыя і культура……………………………….…….
3.7. Куцеінскі манастыр і друкарня……………………………….....
3.7.1. Куцеінскія мастакі……………………...………..…………….…..…
3.7.2. Куцеінская гравюра…………………………...……..…………....
3.7.3. Куцеінскія разьбяры……………………………...……..……….…
3.7.4. Куцеінская кафля…………………………………………………...…
3.7.5. Куцеінскія паэты і Аршанскі зборнік………………………
4. Ворша ў складзе Расійскай імперыі (да сярэдзіны XIX ст.)……………….
4.1. Гарадскі герб 1781 г…………………………………..…………………….
4.2. Вайна 1812 г……………………………………………………....……..…..
4.3. Рост насельніцтва, ягоны сацыяльны і нацыянальны склад………
4.4. Эканамічнае развіццё горада…………………………………………........
4.5. Адукацыя і культура………………………………………..………...…
Ахвотным бліжэй пазнаёміцца з кнігай можна набыць яе праз пошту. Кошт выдання – 20 рублёў + паштовыя выдаткі (2-3 рублі у залежнасці ад рэгіёна перасылкі). Кніга прыходзіць накладзеным плацяжом. Грошы трэба будзе заплаціць у момант атрымання на паштовым аддзяленні. Дзеля гэтага ад зацікаўленага чытача дасылаецца пісьмовая заяўка з пазначаным паштовым адрасам.
Такія лісты-заяўкі можна дасылаць на адрас электроннай пошты аўтара [email protected]