00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Культура

Што чыталі аршанскія базыльяне?

27.07.2023 19:13

1117 просмотров, 0 комментариев

Даследчык напісаў, што чыталі ўдзельнікі ордэну ў вольны час.

Гісторык з гістарычнага факультэту БДУ Дзяніс Лісейчыкаў апублікаваў у фэйсбуку допіс пра тое, што чыталі аршанскія базыльяне ў вольны час.

Рэдка калі ўдаецца знайсці апісанне загалоўкаў свецкай мастацкай літаратуры, якая захоўвалася ў манастырах. Інвентарызатар манастыра ў Оршы ў 1811 г. не паленаваўся.

Дзякуючы яму даведваемся, што аршанцы чыталі «Przypadki Robinsona Krusoe» у польскамоўным перакладзе (Варшава, 1775). Зрэшты, нядзіўна, бо першы пераклад на польскую мову «Падарожжаў Гулівера» ўвогуле зрабілі супрасльскія базыльяне ў 1784 г. Увішныя супрасльцы ў сваёй манастырскай друкарні выдавалі кнігі па астралогіі, і шмат чаго іншага незвычайнага.

Увогуле, у аршанцаў былі кнігі на «рускай» (сучасная беларуская, заўвага Orsha.eu), царкоўнаславянскай, лацінскай, польскай, расійскай, італьянскай, літоўскай («w języku żmudzkim», выдавецтва тых жа супрасльскіх хлопцаў) мовах.

Сярод іншага яны чыталі «Вопыт аб чалавеку» Аляксандра Поўпа і «Разсужденіе о прічінах Свейской войны» Пятра Шафірава.

А вось што хаваецца за загалоўкамі кніг, якія пазначаны як італьянскія, мы не далі рады разабрацца. Напэўна, аршанскі інвентарызатар ведаў італьянскую дастаткова слаба — «Diospre», «Penegr», «Gluzi Drezi».

Як выглядалі «Przypadki Robinsona Krusoe».

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Што чыталі аршанскія базыльяне?

Даследчык напісаў, што чыталі ўдзельнікі ордэну ў вольны час.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение