У Беларусі праходзіць чарговы выпуск конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь». У фінал трапіла Аліна Герасіменка з Воршы.
Вось як апісвае Герасіменку сайт тэлеканалу АНТ, з дапамогай якога праводзіцца конкурс:
«Дзяўчыне 18 гадоў. Яна лічыць, што яе сіла — у яе страхах. Аліна прызнаецца, што ў дзяцінстве баялася цемры, а зараз ноч — гэта яе любімы час содняў. Пасля трох гадоў вучобы ў Аршанскім механіка-эканамічным каледжы ад дзяўчыны залежыць рух 252 адзінак грамадскага транспарту.
Аліну ўсё жыццё палохала вышыня, аднак у яе спісе планаў ужо ёсць пункт аб скачку з тросам. Акрамя таго, дзяўчына доўгі час не адважвалася прыйсці на адбор конкурсу „Міс Беларусь“, але вось яна ўжо ў фінале! Дзейнічайце, толькі так можна змяніць сваё жыццё, заключыла Аліна.
Рост дзяўчыны — 177 см, вага — 53 кг, Аліна брунэтка з зялёнымі вачыма».
За адну з удзельніц ужо можна прагаласаваць, прачытаўшы інфармацыю пра іх.