Праз палітыку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі даўно забароненае святкаванне вялікай перамогі ў Бітве пад Воршай. Таму святкаваць, канешне ж, будуць. На эміграцыі, а не ў Воршы. У Беларусі святкаваць адкрыта небяспечна.
Да гадавіны перамогі ў Бітве пад Воршаю у 1514 годзе беларускія дыяспары ладзяць акцыі па ўсім свеце.
8 верасня:
Беласток, Польшча, 17:00, skwer Wolnej Białorusi 1, кансулят РБ;
Лодзь, Польшча, 18:00, шэсце-мітынг, Piotrkowska 155, пляцоўка паміж кафэ «Старбакс» і алеяй А.Міцкевіча;
Брусель, Бельгія, 15:00, Luxemburg plein, Brussel (каля Еўрапарламента);
Познань, Польшча, 18:00, park Dąbrowskiego каля Старага Бровару.
9 верасня:
Варшава, Польшча, 17:00, марш ад Музея Вольнай Беларусі, ul.Foksal 11 да Замкавага пляцу, дзе а 18:00 адбудзецца мітынг і канцэрт;
Рыга, Латвія, 14:00, каля Нацыянальнай Латвійскай бібліятэкі.
10 верасня:
Шчэцін, Польшча, 18:00 каля Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa;
Гданьск,Польшча, 13:00, Фантан Нептуна;
Вашынгтон, ЗША, 12:00, Turner Farm in Great Falls, VA, 925 Springvale Rd.