Кейт Бланшэт будзе мадэраваць панэльную дыскусію з «Свабодным тэатрам» аб уплыве вайны і дыктатуры на дзяцей Украіны і Беларусі. Сусветна вядомая акторка правядзе дыскусію непасрэдна перад сусветнай прэм’ерай апошняй пастаноўкі беларускага «Свабоднага тэатра» «Дзікае паляванне караля Стаха» па творы Уладзіміра Караткевіча.
Натхнёны ўсходнееўрапейскім фальклёрам, твор апавядае пра прывіднае паляванне, пра вызваленне маладой спадчынніцы ад злога праклёну.
У пастаноўцы мастацкіх кіраўнікоў тэатра Мікалая Халезіна і Натальлі Каляды ўдзельнічаюць акторы, оперныя спевакі і музыкі з Украіны і Беларусі, многія з якіх з’яўляюцца палітычнымі ўцекачамі ад вайны або дыктатуры.