18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Культура

Сімвалы гарадской годнасці

02.10.2023 13:41

1042 просмотра, 0 комментариев

Два сваіх, адзін расейскіх і адзін савецкі гербы Воршы

У свой час выбар гарадскога герба ў Воршы выклікалі сур’ёзныя гарачыя дыскусіі ў горадзе, у якія ўцягнуліся ўсімі сваімі навукоўнымі ды мастацкімі сіламі ўсяго магчымамга гарадскога грамадства. Адзначым, пра гэта што тая інтэлектуальная актыўнасць і неабыякавасць гарадскога грамадства дапамаглі Воршы ўжо ў наш час набыць сабе годны і гістарычны сімвал гарадскога статусу раней за многія іншыя беларускія гарады.

Сучасны герб Воршы быў зацверджаны гарадскім саветам 19 красавіка 2002 года, № 84 у агульным рэгістры краіны: Рашэнне гарадской улады замацавала герб Воршы, які быў атрыманы вялікакняскай граматай на Магдэбургскае права 13 снежня 1620 года.

Анатоль Цітоў у сваёй кнізе «Гарадская геральдыка Беларусі», выдадзенай у 1989 годзе, не дае тлумачэння сімволікі аршанскага герба 1620 г. Звестак і дакументаў, якія б дапамаглі расшыфравалі гэтую сімволіку няма.

Пэўныя спробы патлумачыць сімволіку першага герба Воршы рабілі аршанскія краязнаўцы. У гэтых публікацыях урэшце вызначыліся дзве асноўныя версіі. Адна разглядала сімволіку аршанскага герба як адлюстраванне працяглай барацьбы з Масквой і перамогі (альбо некалькіх перамог) над татарамі. Але гэтае тлумачэнне выклікае пэўныя сумненні. У канцы 2022 года я падрыхтаваў стары, болей з 20-цігадовы, тэкст, і выдаў яго да памяці новага юбілея Воршы. Кніга атрымала назву «Ръша, Орша, Ворша. Гісторыя горада ад старажытнасці да сярэдзіны ХІХ стагоддзя». У сваёй кнізе я разглядаю гэтыя сумненні, а таксама свае меркаванні наконт сімволікі самага старажытнага герба Воршы.

Калі распавесці да гербаў як такіх, варта адзначыць, што ў блізкай да сучаснай формы яны з’явіліся ў Сярэдявеччы ў Заходняй Еўропе, у Англіі і Францыі. Першым гербам лічыцца тарк (шчыт) з шасцю залатымі львамі ў блакітным полі. Паводле версіі, якая сёння аспрэчваецца, Жофруа V Анжуйскі атрымаў яго ў 1127 годзе) ад свайго цесця, караля Англіі Генрыха Першага з нагоды шлюбу з яго дачкой Мацільдай.

Паводле Вікіпедыі, у нас слова «герб» зыходзіць ад польскага слова herb, ці ад нямецкага Erbe «спадчына». Гэта ёсць эмблема, адмысловы сімвал, які складаецца з фігур, якія сімвалізуюць уладальніка герба — чалавека, род, карпарацыю, горад, краіну і г.д. — і звычайна перадаецца ў спадчыну.

Гербы звычайна складаліся з некалькіх элементаў, да якіх уваходзяць «тарк» (ці герадычны шчыт); «шлем» (альбо прылбіта, ці гелм); «намітка» (альбо намётка ды павойнік); «карона» (ці сімвал каралеўскай улады); «клейнот» (або кляйнот, ці наверша — упрыгажэнне, якое размяшчаецца на прылбіцы, над каронай і нярэдка паўтарае гербавую выяву альбо яе элемент); «пахолкі» (шчытатрымальнікі — выявы людзей, алегарычных істот або геральдычных жывёл, якія стаць на задніх лапах); «мантыя» (гербавая мантыя (ням.: wappenmantel, фр. manteau) — накідка ў выглядзе плашча ці палаткі, якая затуляе герб); «дэвіз» (гербавая фігура або выслоўе).

Гербы сістэматызуюць па прыналежнасці, рангам, відам юрыдычнага стану, стылям. Герб горада спрабавалі называць яго «візітнай карткай», і выкарыстоўвалі ў афіцыйных дакументах, на адміністрацыйных будынках горада. У сярэдневечным праве, у прыватнасці Магдэбургскага права, гэта быў юрыдычны знак, які меў значэнне фактычным подпісам.

Паводле абавязковай традыцыі, мая кніга пачыналася з апісання раней выпушчанных выданняў. Бібліяграфія ўключала «гісторыка-эканамічны нарыс», на вокладцы якога яшчэ была выява стрэлаў для лука. Гэты элемент уваходзіў у склад герба Воршы ў 1781 годзе, калі яна была захопленая Расейскай імперыі. Новы герб стаў увасабленнем новай улады і новых парадкаў.

У Расейскай імперыі складаннем гарадскіх гербаў займалася Геральдмейсцерская кантора. Усе гербы, нададзеныя «Указам о утверждении Могилёвской губернии наместничеством» ад 16 жніўня 1781 годзе, прыдумаў геральдмейсцер Волкаў. Воршы быў нададзены герб з выявай пяці скрыжаваных стрэлаў, бо, паводле тлумачэння Волкава, «город построен ещё древними скифами», якія «таковыми орудиями похвально действовали».

Беларускі навуковец Анатоль Цітоў лічыць, што гэтыя тлумачэнні нельга ўспрымаць сур’ёзна, і сам герб з’яўляецца штучным. А. Цітоў адзначае, што той жа расейскі чыноўнік, які стварыў аршанскі герб 1781 года, таксама прыдумаў герб для Копысі з выявай «чорнага зайца».

У савецкі час герб города быў зацверджаны рашэнием № 65 выканкома Аршанскага гарадского савета 11 сакавіка 1971 года.

Ахвотным бліжэй пазнаёміцца з маёй кнігай я прапаную набыць яе праз пошту. Кошт выдання — 20 рублёў + паштовыя выдаткі (2-3 рублі у залежнасці ад рэгіёна перасылкі). Перадаплата не патрэбная, бо я высылаю кнігі накладзеным плацяжом. Грошы трэба будзе заплаціць у момант атрымання на паштовым аддзяленні. Дзеля гэтага я чакаю ад зацікаўленых чытачоў пісьмовых заявак з пазначаным адрасам. Такія лісты-заяўкі можна дасылаць на адрас маёй электроннай пошты [email protected]

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Сімвалы гарадской годнасці

Два сваіх, адзін расейскіх і адзін савецкі гербы Воршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение