18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Культура

Родныя імёны — наш стратэгічны рэсурс

25.11.2023 12:03

1040 просмотров, 0 комментариев

Віктар Сцяпанаў на правах блога

Наш досвед

Падобна, беларусы маюць свой асобны досвед з апошняй гісторыі Украіны. Маю гіпотэзу, што расейскі імперыяліст не пачаў бы вайну з Украінай, калі б ён не палічыў, што украінскі народ быў гатовы пазбыцца сваіх нацыянальных каштоўнасцяў, і мовы -- найперш.

Гэта толькі цяпер, пасля шматлікіх стратаў, нанесеных расейскаму войску, украінскі народ набыў унутраную грамадскую згоду наконт фундаментальных асноваў, у тым ліку наконт роднай мовы.

Орша ці Ворша

На жаль, пакуль што і для нас гэта ёсць актуальнай задачай. Дагэтуль адзін з самых старажытнейшых гарадоў – Ворша -- прэзентаваны на геаграфічных мапах і ў афіцыйных дакументах як “Орша”. Гэтую назву мы атрымалі ад іншых народаў. Выклікае іронію тое, што дзве дзяржавы на Захадзе і Ўсходзе, якія супернічалі гістарычна за наш край, сышліся ў замацаванні на нашых цяперашніх геаграфічных мапах некаторых геаграфічных назваў. Так мы вымушаныя мець у нашай незалежнай дзяржаве запісаныя некалі так у польскіх дакументах і запазычаныя з расейскіх мапаў Гродна (Гародня), Брэст (Бярэсце) і Мінск (Менск). Так атрымалася і ў цяперашняй назве “Орша”. Яна засталася напамінам пра тыя часы, калі краіна наша была ў няволі, і сваім аднаўленнем гэтая назва замацоўвае ў свядомасці нашага народу той самы мінулы стан.

Кніга дзеля юбілея

У канцы мінулага года я напісаў кнігу пра гісторыю Воршы, прымеркаваную да чарговага юбілея. Цалкам натуральна, што ў назве кнігі былі пералічаныя згаданыя вышэй назвы горада: "Ръша, Орша, Ворша. Гісторыя горада ад старажытнасці да сярэдзіны ХІХ стагоддзя". Кніга выкладае факты, вядомыя з даследаванняў акадэмічных навукоўцаў і пошукаў аршанскіх краязнаўцаў. Асобнай часткай у ёй стаў аповяд пра старжытную назву горада – “Рша”, з пададзеным найбольш дакладным тлумачэннем. Распавядаецца, як мянялася назва горада, у розныя часы. І як яна пераўтварылася ў новую форму, адпаведную развіццю сучаснай роднай беларускай мовы – “Ворша”.

Кніга "Ръша, Орша, Ворша”

Змест кнігі:

1. Старажытная Ворша…………………………………………………….

1.1. Дата заснавання і назва горада………………………………...………

1.2. Праблема назвы горада……………………………..………………….

1.3. Час заснавання горада……………………….…………………………

1.4. Памежная крэпасць……………………………………….…………….

1.5. Цэнтр гандлю і рамёстваў………………………………….………..…

1.6. Дзядзінец, пасады, Аршанская воласць…………………………

2. Ворша ў складзе Вялікага княства Літоўскага………………

2.1. Ворша ў палітычным жыцці ВКЛ………………………………

2.2. Аршанская бітва 1514 года………………………………..……..

2.3. Аршанскі замак у XVI ст……………………………………..…….

2.4. Гарадская гаспадарка і адміністрацыя………………………...……….

2.4.1. Падаткі, павіннасці і прывілеі………………………………..…….…

2.5. На шляху ад веча да Магдэбургскага права……………………...…

2.6. Войт, цівун, лаўнікі. Зямяне і драбы. Нацыянальны склад насельніцтва

2.7. Канфесіі, адукацыя і культура

2.7.1. Кальвінізм і праваслаўныя брацтвы……………….………...…….…

2.8. Філон Кміта-Чарнабыльскі……………………………..………………

3. Ворша ў складзе Рэчы Паспалітай…………………………………..…

3.1. Войны XVII – XVIII стст……………………………………..…….…...

3.2. Магдэбургскае права і гарадскі герб 1620 г…………………….....…..

3.3. Купцы і цэхі………………......................................................................

3.4. Аршанскі вількер…………………...……………………..………....….

3.5. “Аказачванне” і пасляваенны заняпад…………………………

3.6. Канфесіі, адукацыя і культура……………………………….…….

3.7. Куцеінскі манастыр і друкарня……………………………….....

3.7.1. Куцеінскія мастакі……………………...………..…………….…..…

3.7.2. Куцеінская гравюра…………………………...……..…………....

3.7.3. Куцеінскія разьбяры……………………………...……..……….…

3.7.4. Куцеінская кафля…………………………………………………...…

3.7.5. Куцеінскія паэты і Аршанскі зборнік………………………

4. Ворша ў складзе Расійскай імперыі (да сярэдзіны XIX ст.)……………….

4.1. Гарадскі герб 1781 г…………………………………..…………………….

4.2. Вайна 1812 г……………………………………………………....……..…..

4.3. Рост насельніцтва, ягоны сацыяльны і нацыянальны склад………

4.4. Эканамічнае развіццё горада…………………………………………........

4.5. Адукацыя і культура………………………………………..………...…

Як набыць кнігу і даведацца пра гісторыю назвы

Ахвотныя прачытаць маю кнігу могуць яе набыць, калі напішуць мне на мой электронны адрас: [email protected]. Кошт выдання – 20 рублёў + паштовыя выдаткі (2-3 рублі у залежнасці ад рэгіёна перасылкі). Перадаплата не патрэбная, бо я высылаю кнігі накладзеным плацяжом. Грошы трэба будзе заплаціць у момант атрымання на паштовым аддзяленні.

Таксама ў сувязі надыходам вялікіх і добрых святаў, прапаную шаноўным чытачам займець у хатняй галерэі кампактныя (15 на 10 см) партрэты беларускіх дзеячаў, знакамітых у гістарычнай, мастацкай і літаратурнай прасторы. Пакуль што могуць быць дасланыя партрэты Караткевіча, Быкава, Купалы, Каліноўскага, Астрожскага, Сапегі, Багдановіча, Скарыны, Коласа, Касцюшкі і Сыракомлі. Партрэты можна атрымаць накладзеным плацяжом -- 10 руб. + паштовыя выдаткі. Заяўкі прымаюцца на той самы электронны адрас

[email protected]..

Віктар Сцяпанаў

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Родныя імёны — наш стратэгічны рэсурс

Віктар Сцяпанаў на правах блога

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение