Вельмі важны юбілей быў 6 снежня. Споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння беларускай этнамузыказнаўцы Мажэйкі Зінаіды Якаўлеўны (1933 — 2014).
Зінаіда Мажэйка нарадзілася ў Воршы. Скончыла Беларускую кансерваторыю. З 1962 году працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі. Яна ладзіла музычна-этнаграфічныя канцэрты, выпуск грамплытак («Музычны фальклор Беларускага Палесся», выданне ЮНЕСКА), стварыла сцэнарыі навукова-папулярных музычна-этнаграфічных фільмаў («Палескія калядкі», «Галасы вякоў», «Памяць стагоддзяў») і іншыя.
Была заслужанай дзяячкай мастацтваў Рэспублікі Беларусь.