На YouTube-канале «Беларуская літаратура» адбылася святочная прэм’ера аўдыёкнігі па казках Уладзіміра Караткевіча.
«Кожная зямля расказвае свае сакрэты найперш праз казкі — бо казка жыве даўным-даўно, і ўсё пра нас ведае, якімі мы былі калісь і якімі будзем на тысячу год наперад. Асабліва калі іх перакажа такі чуйны да голасу зямлі аўтар — Уладзімір Караткевіч», — напісаў канал.
Канал раіць чытачам:
«То бярыце кубачак гарбаты, забірайцеся ўтульна пад плед, уключайце ціхае вечаровае святло ў сваім утульным пакоі — і далучайцеся да дзівоснага, жудаснага і прыўкраснага свету нашай казкі».
У апісанні ніжэй пад відэа ёсць спіс і часавая пазнака па кожнай запісанай казцы.