00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Регион, Происшествия

Асудзілі за патанулых

30.12.2023 15:20

616 просмотров, 0 комментариев

Скончылася гучная справа за гібель дзвюх дзяўчынак.

Завяршыўся суд над 41-гадовым жыхаром Віцебска, які ў п’яным выглядзе катаў траіх дзяцей на надзіманым матрацы па возеры. Трагедыя адбылася ўлетку ў Сенненскім раёне. У выніку дзве дзяўчынкі ўпалі з матрацу і патанулі.

Трагедыя адбылася на возеры Леванава недалёка ад вёскі Адамава. 26 жніўня на беразе возера адпачывалі дзве сям’і з Віцебску. Увечары адзін з мужчын пасадзіў на надзіманы матрац свайго 9-гадовага сына, а таксама дзвюх дачок іншай сямейна пары — 6-ці і 9-ці гадоў. Пра трагедыю наш сайт пісаў раней.

Віцяблянін стаў штурхаць матрац перад сабой, прыкладна за 110 метраў ад берага ён перавярнуўся і дзеці апынуліся ў вадзе, дзе глыбіня возера дасягала 3,2 метра. Хлопчыка выратаваў рыбак, які стаў відавочцам здарэння, а дзяўчынкі патанулі.

На судзе жыхар Віцебска сваю віну прызнаў цалкам, у зробленым шчыра раскаяўся. Абставінамі, якія змякчаюць адказнасць абвінавачанага, суд прызнаў шчырае раскаянне ва ўчыненым злачынстве і наяўнасць на ўтрыманні ў вінаватага малалетняга дзіцяці.

Абставінамі, якія абцяжарваюць адказнасць абвінавачанага, з’яўляліся ўчыненне злачынства ў дачыненні да заведама малалетніх і ўчыненне злачынства асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення.

У выніку суд Сенненскага раёна прызнаў 41-гадовага віцябляніна вінаватым у «прычыненні смерці па неасцярожнасці дзвюм асобам».

На падставе часткі 2 артыкула 144 КК яго прыгаварылі да 4 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе абласная пракуратура.

Вырак у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Асудзілі за патанулых

Скончылася гучная справа за гібель дзвюх дзяўчынак.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение