Трагедыя здарылася 26 жніўня каля 18-й гадзіны на возеры Леванова ў Сенненскім раёне.
Дзве сям'і расставілі на беразе намёты і адпачывалі ў ім. Адзін з мужчынаў узяў траіх дзяцей ды адплыў з імі на надзіманым матрацы на адлегласць каля 70 метраў ад берага. У нейкі момант матрац перакуліўся і дзеці апынуліся ў вадзе.
9-гадовага хлопчыка ўдалося выратаваць – гэта зрабіў рыбак на лодцы, які знаходзіўся непадалёк ад месца здарэння. А вось 9-гадовая дзяўчынка ды ейная 6-гадовая сястра пайшлі на дно. Вадалазы дасталі іх з вады ўжо без прыкметаў жыцця.