У наш горад прывезьлі падарунак ад Папы Францішка. У касцёл сьвятога Язэпа даставілі ружанец — падарунак Святога прастолу для дзяцей з Беларусі, інфармуе Радыё Ватыкану.
Падарунак даставілі ў сераду, 27 снежня ў рамках малітоўнай акцыі «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы».
Згодна з жаданнем пантыфіка, ружанец будуць перадаваць з парафіі ў парафію, каб заахвоціць як мага больш дарослых і дзяцей маліцца за мір у свеце.
У нядзелю, 31 сьнежня ў хрысціянскіх вернікаў — Нядзеля сьвятой сям'і.