06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-1

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

Орша, Культура

Перад эвакуацыяй з Воршы

20.02.2024 11:55

904 просмотра, 0 комментариев

Здымак сям’і, якая здолела ўцячы перад прыходам немцаў, і лёс ягонага аўтара.

Ва ўсясветным цэнтры памяці Халакосту «Яд-Вашэм» захоўваецца ўнікальны здымак адной аршанскай сям'і, якой па чыгунцы ўдалося ўцячы з горада перад прыходам нацыстаў. Сям’я Родкіных бегла на ўсход у чэрвені 1941 г. Прыкладна праз месяц Воршу акупавалі немцы. Да вясны 1942 года ўсе габрэі Воршы, якім не ўдалося ўцячы ці схавацца, былі знішчаныя бязлітаснай нацысцкай машынай.

Якаў Родкін, які зрабіў фатаграфію, што цяпер захоўваецца ў фондах музею ў Ізраілі, загінуў у баях з немцамі ў шэрагах Чырвонай Арміі.

«Яд-Вашэм» у атрыбуцыі да здымку Родзькіных дае тлумачэнне:

«Напярэдадні Другой усясветнай вайны ў беларускай Воршы пражывала каля 8000 габрэяў з 40-тысячнага насельніцтва горада. Габрэі працавалі на заводах, у дзяржаўных установах і ў сельскай гаспадарцы. Летам 1938 г. дзейнічалі дзве школы на мове ідыш. Калі немцы ўварваліся ў Савецкі Саюз, многім габрэям Воршы — і сотням тысяч габрэяў, якія жылі на захадзе Савецкага Саюза — удалося ўцячы глыбей па краіне на цягніку, пазбегнуўшы такім чынам пакутаў пад нямецкай уладай. Некаторыя з іх былі прызваныя ў Чырвоную Армію, у тым ліку Якаў Родкін, які зрабіў гэты фотаздымак.

Справа на чыгунцы стаіць Ёсіф Родкін, брат Якава. Побач з ім стаіць сястра Якава і Ёсіфа Ліза. Падчас службы ў Чырвонай Арміі Якаў загінуў у баі 30 студзеня 1943 года ў Багатаве пад Растовам-на-Доне.

У 1998 годзе Ёсіф прадставіў старонку сведчанняў у памяць пра свайго брата Якава.

16 ліпеня 1941 г., менш чым праз месяц пасля ўцёкаў Родкіных з Воршы, горад быў заняты немцамі. У жніўні пачаліся забойствы аршанскіх габрэяў, а ў верасні ў горадзе стварылі гета. У лістападзе немцы знішчылі большую частку жыхароў гета, каля 1800 чалавек, і іншых габрэяў, усяго каля 5000 чалавек. Некалькі дзесяткаў рамеснікаў разам з сем’ямі засталіся ў гета, а пазней былі расстраляны і яны. Да вясны 1942 года ўсе габрэі Воршы былі знішчаны».

Са старонкі сведчанняў, якую 25 гадоў таму ў «Яд-Вашэм», запоўніўшы на расейскай мове, прадаставіў Ёсіф Родкін, пазначана, што ягоны брат Якаў нарадзіўся ў Воршы ў 1922 годзе ў сям'і Бэркі і Соф'і.

Гісторыя Якава Родкіна паказвае, як звычайны, здавалася б, здымак, зроблены на вакзале, стаў важным пунктам у гісторыі ягонай сям'і, а таксама памяццю пра самога аўтара фатаграфіі.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Перад эвакуацыяй з Воршы

Здымак сям’і, якая здолела ўцячы перад прыходам немцаў, і лёс ягонага аўтара.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение