Габрэйскіх таварыстваў у Воршы нібыта не існавала, але пазней у горадзе замацаваўся Бунд. Бунд быў сацыял-дэмакратычным палітычным аб’яднаннем.
Эмблема Бунду
Паштоўка, якая выяўляе юнага бундыста, гатовага да рэвалюцыйных хваляванняў супраць існуючага тады ў Расейскай імперыі «парадку»
У пажарнай каманды быў добры аркестр, які летам граў на бульвары. Некаторыя габрэі мелі завіткі (ідыш: «пэйсен», пэйсы) на вушах. У Воршы яўрэі не насілі «штрэймель» (футраныя шапкі асаблівай формы). Яны не насілі таксама доўгіх паліто з чорнай тканіны (ідыш: «schwartze chalaten»).
У Воршы яны вырошчвалі шмат вінаграду на віно. Ежа была, як мяркуецца, ва ўсходнееўрапейскім габрэйскім стылі. Гэта можа быць, напрыклад, «кугл», «цымес» (салодкая бульба і морква ў суправаджэнні смачных фаршаваных пельменяў), «торт», «путча» і г. д. Сёння такую ежу ў рэстаранах Ізраіля няпроста дастаць. Па панядзелках пяклі хлеб на ўвесь тыдзень. Таксама хатняга выпеку была маца, а таксама віно на Пэсах.
Цымес
У кожнага была сука на Сукот (юдэйскае свята, якое па-беларуску называецца «Кучкі», юдэі ўзводзяць часовыя ці нават сталыя буданы побач са сваім жытлом, напрыклад, у двары дома, каб жыць там падчас свята, паказваючы памяць пра паход свайго народу па пустэльні).
Большасць габрэяў былі беднымі, але ў мястэчку было і некалькі заможных габрэяў. Быў, напрыклад, цагельны завод, які належаў габрэям. Некаторыя габрэі валодалі крамамі, іншыя былі рознічнымі гандлярамі (ідыш: «бакалейнік»). Кабалкін быў вялікай габрэйскай крамай, дзе можна было купіць муку, віно, вострыя прыправы і розныя харчы.