Даўно вядома, што цяперашнія ўлады ніколі не намагаліся ўратаваць вялікую колькасць гістарычных будынкаў. І праблемы працягваюцца.
У Смалянах знішчылі драўляны млын, у якім захавалася старое начынне. У перспектыве млын мог стаць турыстычнай славутасцю разам з мясцовымі храмамі і руінамі палаца.
Пра турыстычную прывабнасць Смалянаў, калі там усё давесці болей-меней да ладу і заняцца турыстычнай галіной не на словах, а на справе, Orsha.eu здымала асобнае відэа.
Смаляны знаходзяцца ў Віцебскай вобласці, дзе апошнія гады сістэматычна вынішчаецца ўсё занядбанае: ад вясковых хат да млыноў і панскіх сядзіб. Праграма выпаленай зямлі працуе на ўсю моц. Навошта? Відаць на гэтым лёгка піліць бабло, піша канал «Спадчына». Навошта яшчэ цэлая вобласць з такой упартасцю будзе вынішчаць усё без разбору?