Цяпер беларускім дзеткам можа набыць яшчэ адну карысную кнігу. Называецца яна «Беларускі дзіцячы спеўнік». Аўтар выдання — фалькларыст і педагог Антон Грыневіч. Яго выдалі яшчэ ў 1920 годзе ў Вільні.
Арыгіналы таго выдання захаваліся выключна ў архівах. Сяржук Доўгушаў так расказваў пра знаходку:
«Я вельмі ўразіўся гісторыяй аўтара гэтага спеўніка — гэта наш фалькларыст, педагог, беларускі культурніцкі дзеяч Антон Грыневіч. Спеўнік выходзіў вельмі малым накладам за грошы самога аўтара, у 1920-м годзе, у Вільні. І знайсці яго немажліва нідзе, толькі ў архівах. Мне захацелася гэта пашырыць і сапраўды тэма дзіцячая, будзе збірацца грамада дзяцей і спяваць беларускія песні».
Антон Грыневіч стаўся і аўтарам першага беларускага падручніка музыкі «Навука спеву» (1923). Антон Грыневіч быў арыштаваны камуністамі ў 1933 годзе ў справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру» і асуджаны на 10 гадоў лагераў. У 1937 годзе — асуджаны да расстрэлу. Ягоныя зборы запісаў беларускага фальклору захоўваюцца ў архівах Беларусі і Вільні.
На выданне «Беларускага дзіцячага спеўніка» людзі грамадой сабралі больш грошай, чым нават патрабавалася. Набыць іх можна ў польскай Варшаве ў кнігарні «Кнігаўка».