У гэтай частцы Аўраам Эпштэйн яшчэ завяршае расповед пра дзяцей свайго дзеда ад першай жонкі.
Іцка (Сэмюэл) быў жанаты з Эстэр. У іх былі чацвёра дзяцей: Фані (замужам за Філіпам Орлінсам), Эйб (жанаты з Кіці Ўайт), Бені і Лібэ (= Лілі, у шлюбе з Сідні Ўайтам, пазней замужам за Рональдам Фехерам). У Лілі і Рональда нарадзілася дзіця Стэйсі. У Лілі і Сідні нарадзіліся дзеці Марвін і Элейн. Марвін загінуў падчас Другой сусветнай вайны. Ён быў разумным і энергічным маладым чалавекам.
Бацькі Элейн і Марвіна памерлі вельмі маладымі ў 1938 годзе. Сідні памёр ад хваробы сэрца, а Лілі ад раку. Бэні так і не ажаніўся, ён памёр у 1917 годзе.
Эйб прыехаў у ЗША пяцьдзесят гадоў таму і цяпер (у 1961 годзе) яму 62 гады. Ён распавёў, што яго бацька Іцка спачатку паехаў у Амерыку, а маці Эстэр засталася з чатырма дзецьмі ў Расеі. Былі пагромы, і іх ледзь не забілі, калі да іх у дзверы пагрукаў селянін і пагражаў забіць.
Успаміны Эпштэйна:
1 частка. «Сям’я Эпштэйнаў з Воршы над Дняпром»
3 частка. Пэйсы і штрэймэль не насілі