У новай частцы ўспамінаў Аўраама Эпштэйна апавядальнік пачынае ўспамінаць дзяцей свайго дзеда. Першым ідзе сын Мойшы (Мозэса) і Лібэ Арон.
Арон быў жанаты з Башэ. Яны былі бедныя. Башэ вельмі шмат працавала. Яна была здаровай жанчынай. Арон працаваў кіроўцам у бацькі. Калі ён ажаніўся, то займеў уласную справу — перавозку люзей і грузаў з Воршы ў Горкі, Магілёў і Віцебск. Спачатку ён меў трох ці чатырох коней, потым толькі двух. Арон жыў на высокім узгорку каля ракі Дняпро прыкладна ў 20 хвілінах хады ад дома, дзе нарадзіўся. Ён быў набожным чалавекам.
Судна «Бобруйскъ» на прыстані на Дняпры ў Воршы. Пачатак ХХ стагодзьдзя. Не толькі коні Арона Эпштэйна перавозілі тады людзей і грузы.
Падчас І усясветнай вайны сям’я жыла ў Капенгагене, дзе ў іх быў пансіянат па Розэнгардэн № 11.
Розэнгардэн № 11 сёння
6 ліпеня 1915 года ў жыдоўскім часопісе на ідыш «Jødisk Folketidende» была змешчана аб’ява аб пансіёне: «Кашэрны пансіянат. Свежая ежа штодня. Свежая жыдоўская рыба. Можна рабіць заказы на вяселлі і заручыны. Піяніна. Эпштэйн, Розэнгардэн 11, першы паверх».
Тая самая вуліца ў Капэнгагене ў мінулыя часы
Кажуць, у Башэ была начная размова з аўтарам Шолем-Алейхемам. Гэта павінна было быць у 1916 годзе, калі Шолем-Алейхем праязджаў праз Капенгаген на шляху ў ЗША. (Інфармацыя Хаіма Унтэршлага).
На сямейным фота, зробленым у Капенгагене каля 1913 года ў Эпштэйнаў, дачка Арона Рыва (Рывале) побач са сваім братам Ізраілем (Ісролке), які трымае ў руцэ струнны музычны інструмент. Пазней ён быў наняты на жыдоўскую радыёстанцыю ў Каліфорніі. Калі Рыве было 11 гадоў, яе адправілі вучыцца шыць. У той час яна была сведкай пагромаў у Воршы, дзе было забіта 30 чалавек. Сінагогі і габрэйскія дамы абкідалі камянямі.
Потым Рыва паехала ў Разань, дзе мой бацька працаваў на расейскай чыгунцы. Пазней у Разань прыехаў і брат майго бацькі Мікаэль. Рыва працавала ў праваслаўнага краўца-жыда. Той меў двух сыноў і жонку, якая працавала дома. Там яна атрымала і харчаванне, і начлег.
Успаміны Эпштэйна:
1 частка. «Сям’я Эпштэйнаў з Воршы над Дняпром»