Сёння, 5 траўня праваслаўныя беларусы святкуюць Вялікдзень. Для хрысціян гэты дзень сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, вызваленне ад цяжару граху, пераход са стану несвабоды ў царства свабоды і любові.
Вялікдзень — пераходнае свята, яго дата на кожны год вылічваецца па месяцова-сонечным календары. Сёлета розніца з іншым календаром, паводле якога святкавалі Вялікдзень грэка-каталікі, рыма-каталікі, пратэстанты, склала некалькі тыдняў.
Рэдакцыя Orsha.eu шчыра віншуе праваслаўных вернікаў са светлым святам. Хрыстос уваскрос!
Верш Ларысы Геніюш 1954 году:
Хрыстос уваскрос!
і свет прачнуўся
вясной на голлечку бяроз.
Ударыў звон на Беларусі:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос з крыві і болю,
каб светач праўды не пагас.
Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,
васкрос Ён, брацці, і для нас.
Так будзем помніць мы ў кайданах,
падняўшы сэрцы ўгару,
што так, як Бог ускрыжаваны,
уваскрэсне наша Беларусь!