Спеў вялікі беларускі пісьменьнік запісаў у 1967 годзе для мастацкага фільму паводе свайго раману. Запіс спеву «Цвярдыня» ў выкананні Ўладзіміра Караткевіча (аўтар словаў — імаверна Уладзімір Караткевіч, аўтар музыкі — Алег Каравайчук) зроблены для мастацкага фільму «Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка» паводле раману «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» ў 1967 годзе.
Фільм трапіў на экраны толькі праз 22 гады, савецка-маскоўская цэнзура папсавала нямала нерваў выбітнаму аршанскаму творцу. Поўны аўдыёзапіс у сеціве апублікаваны толькі цяпер. Вядомая і гісторыя стварэньня кампазыцыі.
«Нямногія заўважаюць, што Ўладзімер Сямёнавіч Караткевіч ня толькі напісаў сцэнар да стужкі, але й сыграў дзьве эпізадычныя ролі — ксяндза ды татарына. Акром таго, засьпяваў за кадрам! Песьня ў розных крыніцах пазначаецца як народная альбо як старадаўні гімн. Хутчэй гэта ўсё ж уласны твор Караткевіча са спасылкай на псальму Давіда, ды выкананы пісьменьнікам у лірніцкае манеры, хаця й пад цымбалы. Саўндтрэк да фільму „Жыцьцё ды ўзьнясеньне Юрася Братчыка“ напісаў кампазытар Алег Каравайчук, ураджэнец Кіева, і ён таксама, дарэчы, зьняўся ў эпізодзе. Ад пачатку 60-х да 90-х канцэрты Каравайчука забараняліся, а творы канфіскоўваліся…», — напісаў даследнік беларускай музыкі Віктар Сямашка.