21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-1

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Аршанскі лён выставілі ў Парыжы

14.08.2024 11:56

548 просмотров, 0 комментариев

На Елісейскіх палях паказвалі наш лён.

Калекцыю беларускі Наталлі Мінінай, вырабленую з аршанскага льну, заўважылі ў красавіку і запрасілі стварыць у Парыжы так званы «шоўрум» на Елісейскіх палях. Адзенне размяшчаецца побач з сусветна вядомым модным домам Louis Vuitton.

Сукенкі для нявест пашытыя з ільняной тканіны. Прадставілі строі нестандартныя мадэлі, многім з іх за 40 гадоў, адзначае Tochka.by.

У Францыю Наталля Мініна прывезла дзве калекцыі, у тым ліку сукенкі з сакавіцкага Тыдня моды. Адна — ільняная вясельна-круізная для папулярных у Эўропе здымак у моры, другая ж — з фаціну, атласу і карункі для класічных нявест.

«Плюс дадала туды тры новыя ільняныя мадэлі, якія адаптаваныя пад штодзённае нашэнне, а яшчэ льняныя гарсэты і пояс. У мадэлях вялікая колькасць ручнога гафту, які вельмі шануецца ў свеце і ў Францыі, у прыватнасці», — падзялілася дызайнер.

Адкрыццё прасторы з адзеннем Наталлі Мінінай для дызайнера не прамы спосаб зарабіць, а, хутчэй, напрацоўка пазнавальнасці маркі.

«Шоурум — не крама і не буцік. Там кожны тыдзень праходзяць мерапрыемствы: закрытыя вечарынкі, паказы, здымкі. На іх запрашаюць блогераў, журналістаў, вядомых дзеячаў мастацтваў, палітычных фігур. Так да дызайнераў і іх калекцый прыцягваюць больш увагі. Прамых продажаў у іх спрадвечным разуменні ад шоуруму чакаць не варта», — падкрэслівае беларуска.

У калекцыі выкарыстоўваецца тры віды льну, а з улікам таго, што французы лён любяць, хоць яшчэ і не вельмі ў ім разбіраюцца, гэта дадаткова вабіць іх да падобнага адзення.

У сукенках Наталлі Мінінай 98% ручной працы: бісер, фацінавыя кветкі, карункавыя ўстаўкі.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Аршанскі лён выставілі ў Парыжы

На Елісейскіх палях паказвалі наш лён.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение