03:00

+11

6 м/с

989 гПа

06:00

+11

5 м/с

991 гПа

09:00

+10

5 м/с

993 гПа

12:00

+10

6 м/с

995 гПа

15:00

+11

6 м/с

996 гПа

Регион, Культура

Гравюра пра Лёзну

19.08.2024 16:23

695 просмотров, 0 комментариев

Як лёзненскія жыды французаў сустракалі.

Часта пра гісторыю нейкага мястэчка добра апавядаюць карціны. Пра Лёзну ёсць старая гравюра, якая паказвае важную падзею ў гісторыі мястэчка. Яна адшукалася ў архіве сям'і Малдаван і захоўваецца ў Інстытуце жыдоўскіх даследаванняў.

Назва гравюры — «Лёзна, 9 жніўня 1812 г.» Аўтар — Хрысціян Вільгельм фон Фабэр, салдат арміі Напалеона, якая ў тым годзе прыйшла на нашыя землі вайной супраць расейскай імперыі.

Афорт па малюнку альбо акварэлі фон Фабэра. Гравюра адлюстроўвае сустрэчу паміж жыдамі Лёзны і французскім войскам.

Па гравюры можна сказаць, што мясцовае насельніцтва з недаверам ставіцца да прыхадняў з Францыі. Пры расейцах было ўсякае, і там лёзненцы не ведаюць, чаго чакаць і чаго спадзявацца ад прыходу французаў.

Цікава, што вядомы заснавальнік хасідызму Залман Шнэўр, якога пераследавалі расейскія ўлады, у вайне з французамі якраз расейцаў падтрымаў. Падрабязней пра гэта можна прачытаць у падборцы фактаў пра Ляды, якія публікавала наша старонка.

Крыстыян Вільгельм фон Фабэр дзю Фор — вядомы мастак нямецкага паходжання, адвакат з асветы, які ваяваў у Арміі Напалеона ў складзе корпусу маршала Нэя. Фабэр быў лейтэнантам 2-й батарэі пешай артылерыі 25-й Вюртэмбэргскай дывізіі Арміі Напалеона. Нарадзіўся ў Штутгарце, у Швабіі, там сама і памёр. Сярод даробку салдата-мастака — карціны і замалёўкі з Бярэзіны, Бешанковічаў, Астроўны, Вільні, Лёзны, Масквы, Смаленску. Пахаваны ў Франкфурце-на-Майне каля «Altens Portal».

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Гравюра пра Лёзну

Як лёзненскія жыды французаў сустракалі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение