У Астрозе, што ва Украіне, праходзіць выстава «Орша 1514: Тріумф волі і єдності». Дапамагае правядзенню грамадская арганізацыя «Братство ім. князів Острозьких» і Польскі інстытут у Кіеве.
Мерапрыемства прымеркаванае да 510-годдзя бітвы пад Воршай — адной з ключавых перамог ВКЛ і Польшчы, якая спыніла маскоўскую экспансію. Экспазіцыя прысвечана ролі вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Іванавіча Астрожскага, які ўзначаліў аб’яднанае войска.
Экспазіцыя прапануе унікальны погляд на Аршанскую бітву, прадстаўляючы інтэрактыўную карціну «Бітва пад Оршай», маштабныя макеты бітвы, а таксама памятныя манеты, партрэты і іншыя экспанаты. На жаль, сайт музею дэманстратыўна праігнараваў Беларусь, адзначыўшы, што гэта слаўная старонка «польскай, літоўскай і ўкраінскай» гісторыі. Выстава дазваляе акунуцца ў падзеі, якія сымбалізуюць волю і адзінства народаў у барацьбе за свабоду.
Выстава праходзіць да 8 лістапада.